Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Столінскі раён

У 1960-я гг. была папулярнай форма самадзейнай мастацкай творчасцi – агітацыйна-мастацкія брыгады, якія сцэнічнымі сродкамі ажыццяўлялі выхаваўчую, агітацыйную і прапагандысцкую работу. На Беларусі яны ўзніклі ў 1919 г., у 1920–1930-я гг. пашырыліся на будоўлях і прадпрыемствах, у Вялікую Айчынную вайну былі ў партызанскіх атрадах. Найбольшага росквіту агітбрыгады дасягнулі ў 1970-я гг.

У ХVIII ст. у мястэчку Столін Берасцейскага ваяводства (цяпер г. Столін Брэсцкай вобласці), пражывала больш за 400 яўрэяў, яны складалі амаль палову насельніцтва мястэчка. У 1792 г. у цэнтры мястэчка іудзейская абшчына (кагал) пабудавала сінагогу, якая з’яўлялася цэнтрам духоўнага і культурнага жыцця абшчыны.

Валянцін Аляксандравіч Іўковіч нарадзіўся 17 студзеня 1942 г. у Казахстане. Яго бацька працаваў у пракуратуры, як толькі вызвалілі Гомельшчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яго перавялі на працу ў вызваленыя раёны, у канцы 1943 г. бацька забраў сюды сям’ю. Бацькі ў вольны час займаліся аматарскай творчасцю, любілі музыку і песні. Адна з цёцей Валянціна нават спявала ў знакамітым ансамблі Л. Уцёсава. У водпуск бацькі з Валянцінам ездзілі ў Маскву, наведвалі тэатры і заапарк.

У 1916 г. мястэчка Лунінец Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) стаў буйным цэнтрам рэвалюцыйнага руху на Беларускім Палессі. У Лунінцы быў важны чыгуначны вузел сувязі Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў. У горадзе і вакол яго размяшчаліся штабы, склады, знаходзілася значная колькасць салдат. Бальшавікі праводзілі агітацыйную работу, сюды неаднаразова прыязджаў Міхаіл Васільевіч Фрунзе, які ўзначальваў падпольную бальшавіцкую арганізацыю ў Мінску.

Васіль Леанідавіч Дранько-Майсюк нарадзіўся 29 чэрвеня 1981 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк, вядомы паэт і патрыёт Давыд-Гарадка, знарок абставіў так, каб сын нарадзіўся ў яго родным мястэчку. Маці, Вольга Шчадрына, з Масквы, літаратар, журналіст. Васіль на канікулы прыязджаў да бабулі і дзядулі ў Давыд-Гарадок, адпачываў і закаляўся на беразе Гарыні.

Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся 21 кастрычніка 1961 г. у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мясцовую сярэднюю школу. З 1985 г. жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. У 1987 г. завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна.

Анатоль Аляксеевіч Кудласевіч нарадзіўся 5 верасня 1961 г. у в. Талмачова Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У школе яго здольнасці да літаратуры заўважыла першая настаўніца Клаўдзія Філімонаўна Токарава. У 1977 г. скончыў дзевяць класаў Кароціцкай школы і паступіў у Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які скончыў па спецыяльнасці «ветэрынарыя».

Васіль Антонавіч Плаўчанка нарадзіўся 9 верасня 1951 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацька, Антон Антонавіч Плаўчанка (1913–1979), былы партызан брыгады «Савецкая Беларусь», першы рэдактар раённай газеты «Чырвоны сцяг» (1944–1953), старшыня Давыд-Гарадоцкага райвыканкама (1953–1958), настаўнік працоўнага навучання СШ № 2 (1958–1975). Маці, Вольга Сцяпанаўна (1923–2012), настаўніца пачатковых класаў СШ № 1.

Адразу пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў улады прынялі ўсе меры для арганізацыі школьнага навучання дзяцей. Ужо ў ліпені быў адноўлены аддзел народнай адукацыі Давыд-Гарадоцкага райвыканкама. Па рашэнні Пінскага аблвыканкама ў г. Давыд-Гарадку (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) 1 верасня 1944 г. была адкрыта пачатковая школа з рускай мовай навучання. Дырэктарам быў назначаны А. І. Галавач.

Анатоль Ільіч Вярцінскі нарадзіўся 18 лістапада 1931 г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1956 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Старонка 3 з 10